У Службе бяспекі Украіны (СБУ) паведамілі, што палявы камандзір апалчэння Матарола, хутчэй за ўсё, забіты. Пра гэта паведамляе УНП.
«Магчыма, яго паплечнікі ўжо і знішчылі. Яны знішчаюць адзін аднаго, спрабуючы выйсці на аператыўныя пазіцыі», — заявіў кіраўнік галоўнага следчага ўпраўлення СБУ Васіль Воўк.
Паводле яго слоў, палявы камандзір падазраецца ў здзеках, катаваннях і публічных расстрэлах людзей. «Ён проста падыходзіў і з пісталета забіваў людзей. У нас ёсць доказы тых закладнікаў, якія вярнуліся з палону», — сказаў Воўк.
0
0
0
0
0
0