Самы доўгі і самы строгі з чатырох шматдзённых пастоў, устаноўленых царквой, пачаўся ў праваслаўных і грэка-каталікоў у панядзелак, 23 лютага.

Вялікі пост складаецца з чатырохдзясятніцы (40 дзён) і Вялікага тыдня (сем дзён перад Вялікаднем). Чатырохдзясятніца ўстаноўлена ў гонар саракадзённага паста Збаўцы, і першыя 40 дзён Вялікага посту — час строгага ўстрымання, рыхтуе хрысціянаў да належнай сустрэчы свята Вялікадня. Вялікая сядміца ўстаноўлена ва ўспамін апошніх дзён зямнога жыцця, пакут, смерці і пахавання Хрыста.

Пост скончыцца 11 красавіка, Вялікдзень у гэтым годзе будзе святкавацца праваслаўнымі 12 красавіка.

Каталікі і пратэстанты будуць святкаваць яго 5 красавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0