У хуткім часе Украіна пачне вытворчасць новай палявой формы для вайскоўцаў, у якой спадзяецца спалучыць новы эфэктыўны камуфляжны ўзор, лепшае з сучаснай амэрыканскай уніформы і нацыянальны каларыт.

Агульны выгляд новага палявога камплекту палявой формы

Агульны выгляд новага палявога камплекту палявой формы

Снайпер у новым камуфляжы.

Снайпер у новым камуфляжы.

Пра гэта паведамілі на сваіх старонках Facebook дарадца прэзідэнта Украіны Юры Бірукоў і кіраўнік працоўнай групы ў Мінабароны Канстанцін Леснік.

Праект быў пачаты валанцёрамі, незадаволенымі састарэлай маральна і якасна формай украінскай арміі, у 2014 годзе, і ўжо ў сакавіку можа пачацца яе масавы выпуск.

Новы ўзор уніформы, распрацаваны Лесніком, быў аптымізаваны спецыялістамі Мінабароны і спачатку будзе выкарыстоўвацца адным батальёнам Узброеных сіл Украіны.

Афіцыйны ўзор новага ўкраінскага камуфляжу.

Афіцыйны ўзор новага ўкраінскага камуфляжу.

Тканіна, якая выкарыстоўваецца пры пашыве, складаецца на 40% з бавоўны, на 35% з паліэфіру і на 15% з ільну, напісаў Бірукоў. «Параметры тканіны — афігець, але ўсё ж такі трэба яе абкатаць у палявых умовах», — дадаў ён.

Кулямётчык у новым камуфляжы падчас летніх выпрабаванняў

Кулямётчык у новым камуфляжы падчас летніх выпрабаванняў

Крой палявой формы ў сучасных умовах амаль ніколі не мае нацыянальных рысаў, і ў гэтым выпадку распрацоўшчыкі вельмі шмат ўзялі ад крою камуфляжнага камплекта арміі ЗША. Аднак было вырашана выкарыстаць для галаўнога ўбора традыцыі ўкраінскіх нацыянальных узброеных фармаванняў пачатку ХХ ст. Кепі па кроі нагадвае знакамітыя «мазепінкі», якія выкарыстоўваліся з 1916 года ўкраінскім Легіёне сечавых стральцоў.

Сімвал для какарды узяты з першай афіцыйнай вайсковай украінскай какарды, якую ўвёў ва ўжытак гетман Скарападзкі ў 1918 годзе, напісаў Канстанцін Леснік.

Сімвал для какарды узяты з першай афіцыйнай вайсковай украінскай какарды, якую ўвёў ва ўжытак гетман Скарападзкі ў 1918 годзе, напісаў Канстанцін Леснік.

Сімвал для какарды ўзяты з першай афіцыйнай вайсковай украінскай какарды, якую ўвёў ва ўжытак гетман Скарападскі ў 1918 г., напісаў Канстанцін Леснік. Новая форма будзе ацэньвацца па стандартах НАТА, і патрабаванні да яе будуць значна больш высокімі, чым да папярэдніх узораў украінскай і савецкай уніформы, дадае ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?