Праект новай дырэктывы аб мерах па развіцці прадпрымальніцкай ініцыятывы, тэкст якой мае БелаПАН, дапускае дзяржаўнае рэгуляванне цэн «у форс-мажорных сітуацыях».

Распрацоўшчыкам праекта нарматыўна-прававога акта выступае Міністэрства эканомікі.Дакумент прадугледжвае стварэнне роўных умоў вядзення прадпрымальніцкай дзейнасці і забеспячэнне «далейшага развіцця добрасумленнай канкурэнцыі суб'ектаў гаспадарання незалежна ад формы ўласнасці». 

Для вырашэння гэтай задачы праект дырэктывы вызначае шэраг мер. Распрацоўшчыкі, у прыватнасці, прапаноўваюць «выключыць неабгрунтаванае ўмяшанне органаў дзяржаўнага кіравання ў працэс цэнаўтварэння суб'ектаў прадпрымальніцкай дзейнасці, за выключэннем часовага ўвядзення рэгулявання ў форс-мажорных сітуацыях». 

Падрыхтаваны праект дырэктывы «Аб дадатковых мерах па развіцці прадпрымальніцкай ініцыятывы і стымуляванні дзелавой ініцыятывы» быў распрацаваны па даручэнні першага віцэ-прэм'ера Беларусі Васіля Мацюшэўскага. 

Папярэдняя версія дакумента з амаль аналагічнай назвай («Аб развіцці прадпрымальніцкай ініцыятывы і стымуляванні дзелавой актыўнасці ў Рэспубліцы Беларусь») была прынятая ў канцы 2010 года. У дзелавых колах яна вядомая як «дырэктыва аб лібералізацыі». 

Дакумент чатырохгадовай даўнасці прадугледжваў захаванне дзяржаўнага рэгулявання цэн «толькі на прадукцыю арганізацый-манапалістаў і сацыяльна значныя тавары (работы, паслугі), што вызначаюць жыццёвы ўзровень насельніцтва». 

У новай рэдакцыі дырэктывы, распрацаванай Мінэканомікі, прысутнічае таксама згаданы вышэй пункт пра магчымае дзяржрэгуляванне цэн «у форс-мажорных сітуацыях». 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?