Намеснік генеральнага сакратара Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Хельга Шмід 24 лютага наведае Беларусь. Пра гэта паведамілі ў прадстаўніцтве Еўрасаюза ў Мінску.

Падчас візіту ў Хельгі Шмід запланаваныя сустрэчы з прадстаўнікамі беларускіх уладаў і грамадзянскай супольнасці. Графік сустрэч пакуль удакладняецца.

Мэта візіту Шмід — азнаёміцца са станам спраў у адносінах ЕС і Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?