«Устаноўлены ўсе байцы роты спецпрызначэння палка міліцыі спецыяльнага прызначэння «Беркут», якія прымалі ўдзел у расстрэле пратэстоўцаў 20 лютага 2014 г на вуліцы Інстытуцкай у Кіеве. Тады ад куль спецназаўцаў загінулі 39 удзельнікаў мірных пратэстаў, і не менш за восем чалавек былі параненыя», — распавялі ў прэс-службе Генпракуратуры Украіны.

У рамках расследавання раней былі затрыманыя двое байцоў і камандзір гэтага падраздзялення «Беркута». Цяпер следчыя паведамілі пра падазрэнні ў датычнасці да гэтых падзеяў яшчэ 20 байцам, двое з якіх ужо затрыманыя, астатнія — абвешчаны ў вышук.

Інфармацыя пра тое, што гэтыя байцы «Беркута» датычныя да расстрэлу пратэстоўцаў на Майдане, была атрымана па выніках больш за 20 ператрусаў, якія прайшлі ў Кіеве і шасці абласцях Украіны.

Падазраваным выстаўляюць перавышэнне службовых паўнамоцтваў, якое пацягнула цяжкія наступствы; здзяйсненне па папярэдняй змове наўмысных забойстваў і замахаў на забойствы некалькіх асоб, спосабам небяспечным для жыцця многіх асоб, а таксама страту табельнай зброі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?