«Каля 23.00 на лінію «102» паступіла паведамленне аб неадэкватных паводзінах кіроўцы тралейбуса, заўважаным на вуліцы Солтыса. Па словах відавочцы, які патэлефанаваў у міліцыю, тралейбус на велізарнай хуткасці ехаў па вуліцы Солтыса, абарваў правады і выехаў на сустрэчную паласу, — распавяла прадстаўнік ДАІ Партызанскага раёна Таццяна Спадабаева. — Інспектары выехалі на месца, каб праверыць інфармацыю».
Прыбыўшы на месца, інспектары затрымалі кіроўцу тралейбуса: па візуальных прыкметах адразу стала зразумела, што мужчына моцна п'яны. Гэта пацвердзіла медасведчанне — 2,28 праміле.
24-гадовы кіроўца растлумачыў, што на працягу дня піў гарэлку, а потым вырашыў пераставіць тралейбус на іншае месца.
На яго было складзена некалькі адміністрацыйных пратаколаў, у тым ліку і за кіраванне ў стане алкагольнага ап'янення.