Па словах лідара праекту Алеся Дзянісава, другі альбом стане апошнім для гурту «Людзі на балоце», перадае Tuzin.fm.
Гурт завершыць працу над альбомам, куды ўвайдуць 20 песень на вершы Дануты Бічэль і Марыі Базылюк-Саснюк, прэзентуе альбом у Гродне, Віцебску, Беластоку і Варшаве.
Апошні канцэрт «Людзей на балоце» адбудзецца ў мінскім пабе «Графіці» — там, дзе ў маі 2011 года прайшоў першы.
Праграма «Кароткая гісторыя Беларусі» на вершы Алеся Чобата мелася стаць трэцім альбомам «Людзей на балоце», але Дзянісаў прадставіў яе ў сольнай якасці.
Алесь Дзянісаў - Кароткая гісторыя Беларусі. Канцэрт у «Графіці» 21.02.2015, відэа Tuzin.fm
Алесь Дзянісаў - Турма (на словы Алеся Чобата)
***
«Людзі на балоце» ўзніклі ў 2011 годзе як акустычны праект гурту «Кальян», перарос у незалежную каманду. Дэбютны альбом «Людзі на балоце» быў прысвечаны антыбальшавіцкім паўстанням на Беларусі. Лідар гурта Алесь Дзянісаў таксама ёсць адным з заснавальнікаў гурту Dzieciuki.