Сталiчная Дзяржаўтаiнспекцыя распачала татальнае «паляванне» на парушальнiкаў правiлаў паркоўкi.

Як паведамiла начальнiк аддзела агiтацыi i прапаганды ўпраўлення ДАІ ГУУС Мiнгарвыканкама Жана Тройна, асаблiва пiльная ўвага будзе скiравана на цэнтральную частку горада. У прыватнасцi, пад жорсткiм кантролем «даiшнiкаў» акажуцца вулiцы Кiрава, Камсамольская, Валадарскага, Ленiна, Энгельса, Iнтэрнацыянальная, Раманаўская Слабада, Мельнiкайтэ, Нямiга .

Супрацоўнiкi Дзяржаўтаiнспекцыi будуць бязлiтасна караць парушальнiкаў на месцы. А ў выпадках, калi кiроўцы не будзе побач з аўтамабiлем, якi замiнае руху астатняга транспарту, машыну эвакуiруюць на штрафстаянку. У такiм выпадку гаспадару «жалезнага каня» давядзецца заплацiць не толькi за няправiльную паркоўку, але i за знаходжанне аўтамабiля на штрафстаянцы.

Мiкола Дзябёла, zvyazda.minsk.by

Фота photo.bymedia.net

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0