Фота mvd.gov.by.

Фота mvd.gov.by.

Фота mvd.gov.by.

Фота mvd.gov.by.

Як паведамілі ў Міністэрстве ўнутраных спраў, 23 лютага ў Мінск з Лівана прыляцелі 14 грамадзян Сірыі. Беларусь прыняла тры сям’і сірыйскіх бежанцаў (6 дарослых і 8 дзяцей).

Праца з сірыйскімі бежанцамі арганізавана ў межах праекта па прадстаўленні абароны асобам, якія пацярпелі ў выніку гуманітарнага крызісу і шукаюць прытулак у нашай краіне. Партнёрам МУС з’яўляецца Упраўленне вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў. У межах праекта на грошы, якія выдзеліла УВКБ АНН, для бежанцаў набылі кватэры ў Гомелі.

У 2013 годзе ўраджэнцы Сірыі сталі самай шматлікай групай вымушаных мігрантаў, якія прыехалі ў Беларусь (63 чалавекі), у 2014 іх было ўжо 95.

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?