190 некандыцыйных парсючкоў згарэлі ў пажары, які ўсчаўся ў адным з будынкаў сьвінакомплексу «Іскра» ЗАТ «Гудзевічы» ў вёсцы Ляткі . Паведамленьне пра ўзгараньне паступіла мастоўскім раватавальнікам у 1.59 ночы 20 студзеня. Пажар заўважыў вартаўнік тады, калі ўвайсьці ўсярэдзіну было ўжо немагчыма.

На комплекс выправіліся пажарнікі з Мастоўскага, Ваўкавыскага й Гарадзенскага раёнаў. Але хоць ратавальнікі прыбылі праз 13 хвілін пасьля выкліку, страха да таго часу ўжо згарэла й абвалілася й выратаваць парсючкоў не ўдалося.

Пажар патушылі за паўгадзіны. Папярэднія страты ацэненыя ў 10 мільёнаў рублёў.

Паводле «Рэспублiкі»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0