Веснавое абвастрэнне ў галерэі «Ў» (Мінск, Незалежнасці 37а). У Сусветны дзень пісьменніка, 3 сакавіка (аўторак) адбудзецца публічная лекцыя Андрэя Хадановіча «Як быць паэтам, не прыцягваючы ўвагі санітараў».
Перад лекцыяй адбудзецца ўрачыстае адкрыццё персанальнай палічкі Андрэя Хадановіча.
Пачатак а 19-й. Уваход – вольны. У межах «Марафона падтрымкі кнігарні логвінаЎ»