У Тэрэспалі мяса і сыр можна купіць у паўтара раза танней, чым у Брэсце. Цэны на хлеб і малако ў Тэрэспалі і Брэсце зраўняліся. Але ж пенсіі ў Польшчы разы ў два­-тры большыя, чым у нас!

У мяне акцыі «Савушкавага прадукту», дык дулю я з іх меў. А мой траюрадны брат у Тэрэспалі мае акцыі польскага мясакамбіната, дык кожны год мае сабе «на урлёп» (г.зн. па­-польску «на водпуск» — НН), на Балтыку ездзіць.

Як так выйшла, што ў нас 20 гадоў усё расце і расце, а мы ўсё адстаём і адстаём?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?