Спявачка і паэт вырашылі паказаць, што са стваральніка няма чаго ўзяць, акром творчага прадукту.

Наста Шпакоўская з гурту Naka і Байсан (Алесь Плотка, TerraKod) зладзілі ню-фотасэсію за свабоду творчага самавыяўлення.
Цягам года цягнецца непаразуменьне з выкананнем песні на словы Янкі Купалы «Малітва», у выніку якога кампазітар Алег Моўчан падаў у суд на Насту Шпакоўскую. Байсан, выдаўшы кнігу вершаў, да апошняга моманту меў пагрозу зрыву прэзентацыі праз незадаволенасць некаторых мастакоў вобразам Vieršnica — жаночым увасабленьнем герба «Пагоня».
«Наш мэсэдж просты — са стваральніка няма чаго ўзяць, акрамя творчага прадукту. Канец цытаты», — сцісла пракаментавалі акцыю яе ўдзельнікі. Аўтарам фотасэту стаў Іван Бесер.
Найбліжэйшыя выступы артыстаў адбудуцца: Naka сыграе 8 сакавіка ў клубе TNT, Байсан — 28 лютага ў Віцебску, у арт-базе Vitebsk4me.
Працягваецца і творчы флэш-моб у падтрымку гурту Naka. Беларускі пісьменнік, выдавец, мастак Адам Глобус прапанаваў паэтам публічна прачытаць верш «Малітва» Янкі Купалы, а музыкам — стварыць новыя песні на словы беларускага класіка.
Свае аўдыё- і відэаролікі, напрацоўкі, проста заўвагі, пажаданні, ідэі можна змяшчаць у суполках Tuzin.fm у Facebook, «УКантакце» альбо дасылаць на рэдакцыйную скрыню 12tuzin@gmail.com.
-
Маладая актрыса Коласаўскага тэатра, якая зачапіла людзей выказваннем пра беларускую мову, звальняецца
-
Па-беларуску выйдзе «Беларускі снайпер» пасла Шарэпкі, а Квяткоўскі напісаў працяг «Фрашак»
-
Мужчыны плачуць! Акцёр і музыка «Разбітага сэрца пацана» Павел Гарадніцкі зрабіў спектакль на вершы Мікіты Найдзёнава
Каментары