Адзін з ідэолагаў так званай «Наваросіі» Ігар Гіркін (Стралкоў) лічыць вінаватым у вайне на Данбасе памочніка прэзідэнта Расіі Уладзіслава Суркова. Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю сербскаму тыднёвіку «Печат».

pechat.co.rs

pechat.co.rs

Інтэрв'ю было апублікавана яшчэ 5 снежня 2014 г., задоўга да заяваў кіраўніка СБУ Валянціна Налівайчанкі і прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі, які абвінавацілі Суркова ў дачыненні да стральбы на Майдане.

«Суркоў — сапраўды мадэратар той сітуацыі, якую мы маем на сённяшні момант. А маем мы ў часе вайну, якая паступова ператварае Данбас у выпаленую пустыню. У гэтым, несумненна, з'яўляецца яго віна, бо менавіта ён кіраваў перамоўным працэсам», — сказаў Гіркін.

У той жа час, на думку Стралкова, «Уладзіслаў Суркоў свядома сабатуе распараджэнні прэзідэнта Расіі і свядома ставіць Наваросію пад удар».

Таксама, Ігар Гіркін аабвінаваціў Крэмль у сваім адхіленні ад кіраўніцтва «ДНР» і чарговы раз пацвердзіў удзел Расіі ў вайне на Данбасе.

«Не магу сказаць, што я сышоў добраахвотна — мне прыгразілі тым, што спыняцца пастаўкі з Расіі, а без паставак ваяваць немагчыма», - заявіў Стралкоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?