Навука і тэхналогіі2727

«Легенды Айзенвальда» сталі першай камп’ютарнай гульнёй па-беларуску

У «Легенды Айзенвальда» можна пагуляць ужо зараз, але гульня яшчэ не зробленая канчаткова — да яе прадаецца «ранні доступ». 25 лютага з’явілася яе беларускамоўная версія.

Гульня «Легенды Айзенвальда» мінскай студыі Aterdux Entertainment знаходзіцца ў стадыі распрацоўкі. Але папярэднюю версію гульні ўжо куплілі на Steam дзясяткі тысяч гульцоў — сэрвіс дазваляе атрымаць «ранні доступ». Гэта не проста папярэдняя замова гульні, а магчымасць пагуляць у папярэднюю версію і дапамагчы распрацоўшчыкам.

Штуршок рынку

«Легенды Айзенвальда» выйдуць на шасці мовах, у тым ліку па-беларуску.

Яна стане першай камп’ютарнай гульнёй, што мае афіцыйную беларускамоўную лакалізацыю.

Сам Steam не падтрымлівае беларускую мову. Але калі набыць на Steam «ранні доступ» да гульні, беларускую версію можна абраць пры запуску «Легенд Айзенвальда».

«Мы нацэленыя перш за ўсё на вялікія рынкі, – тлумачыць дырэктар Aterdux Entertainment Аляксандр Дзяргай. — Гэта Паўночная Амерыка, Расія, Германія і ЕС. У Беларусі ж рынак параўнальна невялікі, сур’ёзных прыбыткаў чакаць, напэўна, не варта. Аднак мы вырашылі падтрымаць ініцыятыву энтузіястаў-перакладчыкаў, якія звярнуліся да нас з прапановай стварыць беларускую лакалізацыю. Гэта будзе наш унёсак у развіццё нацыянальнай культуры».

Распрацоўшчыкі не выключаюць камерцыйнага поспеху праекту на беларускай мове.

Патэнцыял мясцовага рынку дагэтуль не раскрыты, мяркуюць яны. Выхад гульні можа стаць для рынку добрым тэстам, і тады, магчыма, з’явяцца і іншыя гульні з беларускай лакалізацыяй.

Мова Айзенвальда

Як сцвярджаюць аўтары «Легенд Айзенвальда», беларуская мова ўдала ўкладаецца на сюжэт гульні. Гульцу прапанаваны сярэднявечны сусвет і роля вандроўнага рыцара ў нямецкім герцагстве, прыйдзецца браць удзел у прыдворных інтрыгах, выкрываць вогараў і здраджваць сябрам. Над сюжэтам працавалі прафесійныя пісьменнікі з Беларусі і Аўстраліі.

Пераклад быў выканананы МТГ «RэZэрвацыЯ». Дагэтуль студыя выканала неафіцыйную беларусізацыю і агучку World of Tanks, а таксама працавала над сумежнымі праектамі (XVM, PROТанки). Зараз ідзе праца над афіцыйным перакладам Warthunder на беларускую мову.

Беларускія перакладчыкі адзначылі, што ў працэсе работы назапасілі багаты моўны матэрыял.

Пры падборы адпаведнікаў назваў зброі, брані і рэчаў яны звярталіся да спадчыны старабеларускай мовы часоў Вялікага Княства Літоўскага. У далейшым гэты назапашаны матар’ял можа выкарыстоўвацца пры перакладзе папулярных зараз фэнтэзійных твораў.

Не танкамі адзінымі

Распрацоўшчыкі лічаць, што могуць стаць важнай з’явай у беларускай IT-індустрыі.

Сёння айчынныя распрацоўшчыкі выпускаюць пераважна гульні для сацыяльных сетак і мабільных прылад. Такія праекты простыя ў распрацоўцы і маюць невялікі бюджэт.

Ужо многа год World of Tanks — адзіны прыклад сур’ёзнай гульні для ПК з Беларусі.

Aterdux Entertainment адзначае, што з’яўляецца першай у СНД камандай, што паспяхова выйшла на краўдфандынгавую пляцоўку Kickstarter. Там былі сабраныя 83 тысячы даляраў, што падтрымалі распрацоўку «Легенд Айзэнвальда».

«Легенды Айзэнвальда» на Steam

Каментары27

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Следам за «Еўраоптам» вобшукі адбыліся і ў «Дабраноме»8

Следам за «Еўраоптам» вобшукі адбыліся і ў «Дабраноме»

Усе навіны →
Усе навіны

«Утопія, заснаваная на эмпатыі». На амерыканскім фестывалі Burning Man будзе беларускі лагер

У жодзінскай турме прайшлі вучэнні з удзелам АМАПа3

У Брэсце дзяўчына пабачыла арыенціроўку на зніклага чалавека — і знайшла яго за пару хвілін1

Праект зайшоў у тупік? Што з самалётам, які хацелі выпускаць у Беларусі1

Wildberries адказаў на сітуацыю з беларускай, якая заказала 34 купальнікі3

«Паперка, а не падстава для выезду». Беларуса з польскім праязным дакументам не пусцілі на самалёт

У якіх гарадах Беларусі будуюць найбольш жытла? Розніца паміж усходам і захадам уражвае10

Падчас начной атакі Украіна страціла F-16

У Магілёве мужчына ўдарыў міліцыянта нажом у жывот, а потым загінуў у пагоні6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Следам за «Еўраоптам» вобшукі адбыліся і ў «Дабраноме»8

Следам за «Еўраоптам» вобшукі адбыліся і ў «Дабраноме»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць