focustech.it

focustech.it

Замест таго, каб адпрацаваць абяцаны спектакль, актрыса вячэрала ў Санкт-Пецярбургу з тагачасным прэм'ер-міністрам Расіі Уладзімірам Пуціным ды амерыканскім акцёрам Кевінам Костнэрам, паведамляе Il Giornale.

Вячэра адбылася яшчэ ў 2010 г. Прысутнасць на ёй Муці даказвае відэазапіс. Аднак у тэатры свой «прагул» актрыса патлумачыла хваробай — ларынгафарынгітам, што пацвярджала медыцынская даведка, якая вызваляла яе ад абавязку выйсці на сцэну, нягледзячы на атрыманы ганарар у 25 тысяч еўра.

Адміністрацыя тэатра падала ў суд пазоў супраць актрысы, выкрыўшы яе ў прадастаўленні фальшывага медыцынскага пасведчання. Цяпер Муці можа альбо адправіцца ў турму, альбо, каб пазбегнуць турэмнага зняволення, заплаціць 30 тысяч еўра Тэатру Вердзі. Прысуд аказаўся нават больш строгім, чым разлічвала абвінавачванне.

На дабрачынным прыёме, прысвечаным барацьбе з дзіцячымі анкалагічнымі і афтальмалагічнымі захворваннямі, у снежні 2010 года на арэне лядовага палаца ў Санкт-Пецярбургу таксама прысутнічала Жэрар Дэпард'ё, Мікі Рурк, Голд Хоун, Венсан Касэль, Моніка Белучы, Курт Расэл, Шэрон Стоўн ды іншыя знакамітасці. У канцы вечара Пуцін запрасіў гасцей на сцэну і разам з імі выканалі кампазіцыю групы «Зямляне» «Трава ў дома».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?