Фота: Yuya Shino, Reuters

Фота: Yuya Shino, Reuters

Амерыканская кампанія Smartflash перамагла ў судзе Apple. З запатрабаваных 852 млн даляраў Apple прымусяць выплаціць 532,9 млн, паведамляе Reuters.

Як заяўляла Smartflash, Apple скарысталася яе запатэнтаванымі тэхналогіямі ў сэрвісе iTunes — у прыватнасці, спосабамі захавання музыкі, відэа і праграм ды доступу да іх. Apple у сваю чаргу заяўляла, што затраціла не адзін год на рэалізацыю ідэй, таму адмаўлялася плаціць Smartflash, бо тая не вядзе дзейнасці, звязанай з запатэнтаванымі тэхналогіямі.

Суд заключыў: Apple асэнсавана парушала патэнтнае заканадаўства.

Smartfish падала ў суд на Apple ў родным для кампаніі горадзе Тайлер у маі 2013 года. У тым жа горадзе ў 2012 годзе Apple прымусілі заплаціць 368 млн даляраў за парушэнне патэнтаў кампаніі VirnetX.

Таксама Smartfish падавала ў суд на Google, Samsung і HTC.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?