Баскетбалісты клуба «Цмокi-Мiнск» пацярпелі чарговую няўдачу ў матчах Адзінай лігі ВТБ. У сераду ў гасцявым паядынку супраць казанскага Унікса «Цмокi» прайгралі з лікам 70:84.
Баскетбалісты «Цмокі-Мінск» па-ранейшаму займаюць апошняе, 16-е, месца ў турнірнай табліцы. Наперадзе тут маскоўскі ЦСКА, у якога 19 перамог у 22 сустрэчах, у падмаскоўных «Хімак» 17 выйгрышаў у 19 матчах, у «Ніжняга Ноўгарада» 15 перамог у 20 гульнях.
Наступныя чатыры сустрэчы запар у Адзінай лізе ВТБ беларуская дружына правядзе на пляцоўцы «Мінск-Арэны»: 1 сакавіка супраць краснаярскага «Енісея», 4 сакавіка супраць саратаўскага «Аўтадора», 17 сакавіка супраць валгаградскага «Краснага Акцябра», 22 сакавіка супраць фінскіх «Бізонаў».