«Міністр» моладзі, спорту і турызму самаабвешчанай ДНР Міхаіл Мішын паведаміў, што ў рэспубліцы хочуць стварыць сваю федэрацыю футбола.

«У нас ужо ёсць федэрацыі танцавальнага спорту і каратэ, якія зарэгістраваныя ў Міністэрстве юстыцыі і маюць пячаткі, таму, разумею, што футбол — тэма №1, праца ў гэтым кірунку ўжо вядзецца. Мяркую, да вясны сітуацыя праясніцца», — заявіў Мішын.

Раней паведамлялася, што ў «ДНР» плануюць стварыць баскетбольны чэмпіянат, а таксама федэрацыю бокса.

Трэба заўважыць, што самая вядомая футбольная каманда Данбаса «Шахцёр» Данецк пасля таго як пачаліся ваенныя дзеянні і была разбурана «Данбас-Арэна» перабралася ў Кіеў, дзе гуляе матчы ўкраінскага першынства, а матчы Лігі чэмпіёнаў праводзіць у Львове.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?