Увечары 25 лютага два школьнікі з Брэста 2000 і 1999 года нараджэння, знаходзячыся на возеры Вычулкі, гулялі па лёдзе.

Выходзячы на бераг, яны праваліліся пад лёд за 15 м ад берага. Малодшага з іх выратаваў 25-гадовы мужчына — сведка здарэння. Падлетка перадалі брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі, ён шпіталізаваны ў бальніцу з папярэднім дыягназам «пераахаладжэнне». Цяпер яго стан стабільны.

Патанулага хлопчыка дастала вадалазная служба на глыбіні 4 м.

Ратавальнікі заклікаюць дарослых пагаварыць з дзецьмі. Выхад на тонкі лёд смяротна небяспечны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?