Два любімыя беларусамі розных узростаў мультсерыялы стартуюць нанова.

Інтэрнэт-сэрвіс Netflix абвясціў пра перазапуск двух мультсерыялаў у наступным месяцы, паведамляе The Verge. Адзін з іх, «Небяспечная мыш» («Danger Mouse»), наўрад ці глядзелі шмат беларусаў. Другі жа, «Інспектар Гаджэт», добра знаёмы на постсавецкай прасторы. Па тэлебачанні нярэдка круцілі мультсерыял 80-х гадоў, даволі папулярным быў поўнаметражны фільм 1999 года.

Інспектар Гаджэт — наіўны і пафасны кібарг-дэтэктыў. Часткова чалавек, а часткова робат з усімі неабходнымі і не вельмі «наваротамі». У расследаваннях яму дапамагаюць пляменніца Пэні (якую сёння назвалі бы звычайным «гікам») і сабака-праграміст Брэйн.

Студыя Disney XD у сваю чаргу абвясціла аб перазапуску «Гісторый качак», паведамляе Deadline. Прыгоды Скруджа МакДака і яго пляменнікаў (нам вядомых як Білі, Вілі і Дзілі, у ЗША — Х’юі, Д’юі і Луі) пачнуцца з нуля ў 2017 годзе.

У новым серыяле вернецца і Зіззаг, і Дональд Дак, і Поначка, і славутыя злодзеі — практычна ўсе класічныя персанажы. Студыя асэнсоўвае адказнасць і прызнае, што «Гісторыі качак» у канцы 80-х усталявалі высокі стандарт забаў для ўсёй сям’і.

«Наш новы серыял прынясе тую самую энергію у дух прыгод у новае пакаленне», — абяцае Марк Бугай, кіраўнік Disney XD.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?