Штогадовы музычна-гумарыстычны фэст «Голосящий КіВіН-2015» пройдзе на ўзбярэжжы Балтыйскага мора ў Светлагорску (гэта горад у Калінінградскай вобласці Расіі, да 1946 г. насіў нямецкую назву Раўшэн).
«Сёння на сустрэчы губернатара Калінінградскай вобласці Мікалая Цуканава і прэзідэнта КВЗ Аляксандра Маслякова было падпісана пагадненне аб правядзенні фестываля ў горадзе Светлагорску», — паведамляе Gazeta.ru са спасылкай на прэс-службу КВЗ.
Да гэтага года фестываль праводзіўся ў латвійскай Юрмале. Латвія таксама адмовілася ад фестывалю «Новая хваля».