Галкіпер зборнай Беларусі па футболе Васіль Хамутоўскі будзе гуляць у складзе ўсходненямецкай каманды «Карл Цайс» зь Ены.

Хамутоўскі колісь пасьпяхова выступаў за бухарэсцкі «Сьцяўа», але потым перабраўся ў расейскую «Томь», дзе меў няшмат гульнявой практыкі. Напрыклад, Васіль у мінулым сэзоне правёў за томскі клюб у розыгрышу чэмпіянату Расеі - «Томь» заняла 11-е месца - 12 матчаў.

Цяпер 29‑гадовы галкіпэр беларускай зборнай будзе выступаць за клюб другой нямецкай бундэслігі «Карл Цайс».

Енскі клюб няўдачна выступае у гэтым першынстве і займае пасьля першага кругу перадапошняе 17-месца, маючы на рахунку толькі 13 балаў.

«Карл Цайс» мае ўсе шанцы апусьціцца ў рэгіянальны дывізіён. У каманды найгоршы паказчык прапушчаных мячоў — 33, і, відаць, Васіль набыты з мэтай умацаваць апошні рубеж каманды.

Шанец паказаць сябе ў Васіля будзе 4 лютага, калі адновіцца чэмпіянат другой бундэслігі. У гэтры дзень енцы згуляюць з "Аахэнам". Аахенцы ідуць зараз 11-мі, а лідзіруюць у першынстве мёнхэнгладбахская "Барусія" (36 пунктаў), "Манйц" (31), "Кёльн", "Фрайбург" (па 30), "Фюрц" (29), і "Мюнхэн-1860" (28 пунктаў) - гэтыя каманды замагаюцца за выхад у першую бундэслігу.

Ул. інф.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0