На таргах БВФБ у Мінску расійскі рубель падаражэў адразу да 4,5 рубля да 243,5 беларускага.

Амерыканскі даляр патаннеў сёння на 170 рублёў да 14 750 беларускіх.

Еўра сёння патаннеў на 210 рублёў да 16 760.

Разам з тым беларускі рубель знізіўся да кошыка валют на 0,03% за кошт падзення да расійскага рубля.

***

Нагадаем, што ў ходзе біржавых таргоў у Маскве раніцай курс даляра ўпаў ніжэй за 61 расійскі рубель, упершыню з пачатку года. На 10:15 па маскоўскім часе амерыканская валюта каштуе 60,82 расійскага. Еўра пры гэтым апусціўся да 69,19 — мінімальнае значэнне з 9 студзеня.

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0