Юрый Шаўчук. Фота: vk.com/storts, 2013

Юрый Шаўчук. Фота: vk.com/storts, 2013

Канцэрты DDT у Віцебску, Гомелі і Брэсце прайшлі на высокім узроўні, не горшы выступ чакаецца на «Мінск-Арэне» 26 лютага. Выступ будзе доўжыцца 2 гадзіны і 20 хвілін — як кажа Шаўчук, меней проста не атрымліваецца.

Як сцвярджае менеджар гурта Максім Мазуроўскі, да канцэртаў у Беларусі DDT падыходзіць з асаблівым натхненнем. У Мінску светлавага і гукавага абсталявання будзе ўдвая больш за папярэднія канцэрты. Да таго ж, гурт зараз у добрай форме — канцэрт у Мінску можа стаць пікам усяго туру.

Канцэрт здыме і ператворыць у фільм каманда тэлепраекту «Легенды.Live».

У межах гэтага праекту раней быў зроблены фільм па гісторыі DDT, дзе маладыя музыкі спявалі песні гурта Шаўчука. Лідар гурта ацаніў праект як проста выдатны.

На мінскім канцэрце выканае песні з новага альбому «Прозрачный», а таксама старыя хіты. Цэны на квіткі — ад 530 да 960 тысяч.

***

DDT — савецкі, затым расійскі рок-гурт. Лідар, аўтар песень і адзіны нязменны ўдзельнік — Юрый Шаўчук. Гурт заснаваны ў 1980 годзе у Уфе. У 1983 годзе атрымалі шырокую папулярнасць пасля выхаду альбому «Кампраміс» і выступу на фестывалі «Рок за мір» у Маскве. У 1986 годзе Шаўчук пераехаў у Ленінград, дзе наноў сабраў гурт пад той жа назвай. DDT становіцца нязменным хэдлайнерам на фестывалях, адным з самых вядомых прадстаўнікоў рускамоўнай рок-музыкі.

Гурт запісаў 6 магнітаальбомаў і 15 прафесійных студыйных альбомаў, 4 канцэртных альбомы. Тэматыка песень — ад грамадска-сацыяльнай і антываеннай да рамантычнай і філасофскай.

Лідар гурта Юрый Шаўчук вядомы актыўнай грамадзянскай пазіцыяй і крытыкай улады. Пры размове з Уладзімірам Пуціным прадставіўся проста як «Юра, музыкант».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?