За ўчыненне хуліганскіх дзеянняў Кастрычніцкі РАУС Гродна шукае мужчыну 25-35 гадоў, які 22 лютага прадэманстраваў інтымную частку цела 12-гадовай школьніцы. Пра гэта паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама. 

Інцыдэнт адбыўся ў раёне прыпынку «Румлёўскі парк» у аўтобусе № 16, які рухаўся ў бок праспекта Кляцкова. 

Падобны да гэтага выпадак адбыўся ў Гродне 25 лютага каля 8 гадзін раніцы на вуліцы Пушкіна, дзе невядомы мужчына, якому на выгляд 40 гадоў, таксама паказваў сваю інтымную частку цела 13-гадовай школьніцы. Адзенне падазронага мела неахайны выгляд. 

Усіх, каму штосьці вядома пра гэтыя злачынствы, міліцыя просіць паведаміць пра гэта. 

Таксама ва УУС паведамляюць, што міліцыя ўстанаўлівае асобу невядомага, які 14 лютага прыкладна ў 00.20 каля дома № 37 па вуліцы Рэпіна ў Гродне з прымяненнем фізічнай сілы спрабаваў учыніць насільныя дзеянні сексуальнага характару ў дачыненні да мясцовай жыхаркі 1991 года нараджэння. Аднак дзяўчына аказала актыўнае супраціўленне нападаўшаму і змагла ўцячы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?