Unian.net

Масюк заклікала астатніх членаў СПЧ падтрымаць яе заклік і звярнуцца да ўладаў з просьбай аб змене меры стрымання для Надзеі.

«Перш чым вы, паважаныя калегі, вырашыце спрачацца са мной па прычыне таго, што, магчыма, вы лічыце Саўчанка злачынцай і забойцам, і будзеце сцвярджаць, што суд ва ўсім разбярэцца, ўспомніце мае словы: Надзея Саўчанка можа памерці ў бліжэйшыя дні», - гаворыцца ў звароце Масюк.

Паводле яе слоў, стан здароўя Саўчанка ў апошнія дні рэзка пагоршыўся. Яна ўжо 15 дзён адмаўляецца ад ін'екцый глюкозы, і ў яе пачаліся сур'ёзныя праблемы з ўнутранымі органамі, патлумачыла Масюк.

«Не ў нашых сілах вызваліць Надзею з-пад арышту, але мы мае права звярнуцца да тых, хто можа змяніць ёй меру стрымання. Напрыклад, на хатні арышт у сценах украінскай амбасады ў Маскве або ў арандаванай адвакатамі кватэры ў Маскве. Гэта ўратуе ёй жыццё», — падкрэслівае Масюк.

Саўчанку абвінавачваюць у датычнасці да гібелі двух расійскіх журналістаў летам мінулага года пад Луганскам. Сама яна абвяргае абвінавачванні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?