Сёння мінскае «Дынама» стартуе ў плэй-оф чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі (Кубак Гагарына). У першым матчы 1/4 фіналу Заходняй канферэнцыі (1/8 фіналу) супернікам «Дынама» будзе фінскі «Ёкерыт».

Беларускі клуб фінішаваў на 5-е месцы ў Заходняй канферэнцыі, а фінскі заняў 4-е месца.

Першая гульня пройдзе сёння ў Хельсінкі (пачатак у 19:30), другі матч таксама ў сталіцы Фінляндыі (субота, 17:00). 

2 і 3 сакавіка каманды згуляюць у Мінску (Мінск-арэна, пачатак у 19:30).

Серыя ідзе да чатырох перамог, таму, верагодна, каманды змогуць згуляць у Мінску шосты матч 7 сакавіка (адпаведна 5 і 9 сакавіка гульні могуць прайсці ў Хельсінкі, калі серыя зацягнецца да сямі паядынкаў).

«Дынама» гуляла ў плэй-оф у сезонах 2010/2011 і 2011/2012 гг. пад кіраўніцтвам чэшскага трэнера Марэка Сікоры. Праўда, каманда выбывала на стадыі 1/8 фіналу (прайграўшы яраслаўскаму «Лакаматыву» 3:4 і маскоўскаму «Дынама» 0:4). Два мінулыя сезоны каманда не магла прабіцца ў Кубак Гагарына.

Сёлета пуцёўку клуб заваяваў датэрмінова.

«Мы будзем змагацца за беларусаў». Канадскі лідар «Дынама» кліча на плей-оф КХЛ. Ролік Tut.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0