«Мы ўжо ў жніўні месяцы амаль скончылі з сепаратыстамі, але рэгулярныя войскі каласальнай краіны сталі цалкам новым, нябачаным выклікам для ўсіх нас. Тым не менш, гераізм ўкраінскіх салдат, нацгварддзецаў, валанцёраў, мірных жыхароў, партызан спыніў гэтую армаду. Цяпер ўключаецца план «Б».

Гэта сакавік-красавік, калі Пуцін паспрабуе арганізаваць бунты ва ўкраінскай сталіцы, у Харкаве, Адэсе, у іншых буйных гарадах», — распавёў Луцэнка.

Паводле яго слоў, для гэтага будуць задзейнічаны «свядомыя і несвядомыя агенты Крамля», а таксама тэрарыстычныя акты.

Луцэнка адзначыў, што сітуацыя ўскладняецца тым, што сёння ў Украіне шмат людзей, якія незадаволеныя ўладай.

Луцэнка таксама не выключыў, што калі ўкраінскім уладам удасца прадухіліць пагрозу бунтаў у буйных гарадах, то не выключана, што РФ пяройдзе да шырокамаштабнай ваеннай кампаніі на Данбасе.

«Мы павінны быць гатовыя ў канцы красавіка — пачатку мая да плана «С» — аднаўленне шырокамаштабных ваенных дзеянняў на ўсходзе», — падкрэсліў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?