У найбліжэйшую нядзелю, 1 сакавіка, у Віцебску адбудзецца прэзентацыя манаграфіі Віктара Цемушава «На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага» (сярэдзіна XIV — першая палова XVI ст.)».Будуць паказаныя дзясяткі слайдаў з адлюстраваннем мяжы паміж Маскоўскай дзяржавай і ВКЛ у XIV-XVI ст.

Больш інфармацыі пра кнігу Віктара Цемушава «На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага» можна атрымаць тут. Гэта выданне на 500 старонак у цвёрдай вокладцы, у якой увайшло больш за 30 каляровых ілюстрацый на крэйдаванай паперы.

Прэзентацыя пачнецца ў нядзелю, а 18.00, у арт-базе Vitebsk4me (Кастрычніцкая 13, уваход праз арку направа).

Інфа: 029 8940517, 029 5507969.

Пачатак у 18:00 Уваход вольны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0