Знешні дзяржаўны доўг на 1 лютага 2015 года склаў 12,3 млрд. долараў ЗША, зменшыўшыся з пачатку года на 256,08 млн. долараў ЗША, ці на 2% (з улікам курсавых розніц). 

У студзені 2015 года прыцягнутыя знешнія дзяржаўныя пазыкі на 49,4 млн. долараў ЗША: 26,1 млн. долараў — урада Расійскай Федэрацыі; 23,1 млн. долараў — банкаў КНР; 0,2 млн. долараў ЗША — МБРР. 

Пагашэнне знешняга дзяржаўнага доўгу з пачатку 2015 года склала 73,3 млн. долараў ЗША: 12,5 млн. долараў — урад Расійскай Федэрацыі; 60,8 млн. долараў — банкі КНР. 

Унутраны дзяржаўны доўг па стане на 1 лютага 2015 года склаў 56,2 трлн. рублёў, павялічыўшыся з пачатку года на 7,9 трлн. рублёў, ці на 16,3% (з улікам курсавых розніц). 

За студзень 2015 года размешчана ўнутраных валютных дзяржаўных аблігацый для юрыдычных асоб на суму, эквівалентную 68,8 млн. долараў ЗША. З пачатку 2015 года пагашана валютных і рублёвых дзяржаўных аблігацый для фізічных і юрыдычных асоб (без уліку аперацый па абмене) на 112,5 млн. долараў ЗША і 430 млрд. рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?