Былы выхавальнік Шклоўскай школы-інтэрната для дзяцей з парушэннямі зроку затрыманы ў Оршы Віцебскай вобласці па падазрэнні ў незаконным абароце наркотыкаў.

Як паведамілі ва УУС Магілёўскага аблвыканкама, жыхар Шклова, які працаваў у школе-інтэрнаце для дзяцей з парушэннямі зроку, быў затрыманы ў Оршы каля паўмесяца таму па справе аб так званых наркатычных закладках з выкарыстаннем інтэрнэта. Разам з тым у міліцыі ўказалі, што супрацьпраўная дзейнасць, у якой яго падазраюць, не была звязана з працай у гэтай навучальнай установе.

Затрыманы не толькі меў педагагічную адукацыю, але і прыйшоў на працу выхавальнікам у школу-інтэрнат з міліцыі, з інспекцыі па справах непаўналетніх, пацвердзіў намеснік дырэктара школы па навучальнай рабоце Алег Піменаў. Ён адзначыў, што яго былы калега ўжо не працуе выхавальнікам у дадзенай навучальнай установе, звольніўшыся ў гэтым месяцы незадоўга да затрымання.

«Падчас працы на яго асаблівых спагнанняў, нараканняў не было. Працу выконваў добрасумленна», — сказаў педагог. Ён адзначыў, што «няма фактаў, што падчас працы ў школе ён займаўся нейкай незаконнай дзейнасцю».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?