Са словаў суседзяў, жанчына зрабіла сабе сьмерць на фоне псыхічнага расстройства, што разьвілося на вачах у суседзяў. Маці хлопчыка апошнія два гады працавала за мяжой, каб забясьпечыць сям'ю.

А шостай гадзіне 19 студзеня каля дома № 18, корпус 4 па вуліцы Воінаў‑інтэрнацыяналістаў у Віцебску былі знойдзены целы жанчыны і дзіцяці.

Загінулымі аказаліся 52‑гадовая жыхарка гэтага дома і яе чатырохгадовы ўнук, якія жылі ўдваіх у кватэры на сёмым паверсе. Следства па гэтым факце вядзе пракуратура Першамайскага раёна Віцебска.

Як паведаміў БелаПАН следчы пракуратуры Аляксей Несцярэнка, устаноўлена, што прыблізна а трэцяй гадзіне бабуля разам з унукам выкінулася з балкона сваёй кватэры. Хлопчык быў загорнуты ў коўдру, і, як мяркуецца, жанчына ўзяла яго з ложка сонным.

Паводле папярэдняй версіі следства, жанчына скончыла жыццё самагубствам на фоне псіхічнага расстройства, што нечакана развілася. Як паведамілі прадстаўнікам праваахоўных органаў суседзі, за два дні да трагедыі яна пачала паводзіць сябе неадэкватна: скардзілася, што нехта за ёю сочыць, спрабуе ўзламаць дзверы кватэры, выбягала на лесвічную пляцоўку, клікала на дапамогу суседзяў, а напярэдадні здарэння тэлефанавала ў міліцыію.

Паводле слоў А. Несцярэнкі, маці загінулага хлопчыка апошнія два гады працуе за мяжой. Увесь гэты час яна забяспечвала сваіх родных матэрыяльна, перыядычна тэлефанавала і наведвала іх.

Тацяна Чабатарова, БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0