Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з днём нараджэння прэзідэнта Літоўскай Рэспублікі Далю Грыбаўскайце.
«Перакананы, што Ваш вялізны досвед, шматгранная дзейнасць на пасадзе прэзідэнта Літоўскай Рэспублікі будуць і ў далейшым садзейнічаць сацыяльна-эканамічнаму росквіту вашай краіны, развіццю ўсебаковых беларуска-літоўскіх сувязяў», - гаворыцца ў віншаванні.