За апошнія паўгода не было заключана ні адной здзелкі з нерухомасцю цаной вышэй за 5 млн даляраў, паведамляе «Руская служба навін» са спасылкай на рыэлтараў. Ўладальнікі элітных дамоў вымушана зніжаюць цэны.

Па звестках рыэлтараў, сёння цэны ў сярэднім зніжаюцца да 30% па даляры, а некаторыя зніжаюць і на 40%. «У верасні, калі пайшоў рост курсу валют, тыя ўласнікі, у каго былі рублёвыя цэны, узялі і перавялі ўсё па старым курсе ў даляры. Калі цана была 70 млн рублёў, яны перавялі ўсё ў 2 млн долараў і лічылі, што ў іх ўсё выдатна прадасца. Яны прачакалі да канца года, ліміт чакання вычарпаў сябе, яны зразумелі, што дамы нават ніхто не глядзіць, і цяпер сталі зноў вяртаць рублёвыя цэны», - распавёў РСН адзін з экспертаў рынку.

У той жа час іншыя эксперты адзначаюць, што пакуль масавага падзення цэнаў на Рублёўцы не назіраецца, але бліжэй да лета яно, хутчэй за ўсё, непазбежнае.

Усяго ў раёне Рублёўкі каля 2000 элітных дамоў, з якіх на продаж зараз выстаўлена больш за 500 аб'ектаў. У 2013 годзе там прадавалася 350-400 дамоў, паведамляюць эксперты.

Рублёўка - неафіцыйная назва мясцовасці на захад ад Масквы ўздоўж Рублёва-Успенскай, Падушкінскай, 1-й і 2-й Успенскай шашы, у якую ўваходзяць частка тэрыторыі Адзінцоўскага раёна Маскоўскай вобласці, забудаванай дачамі былой савецкай эліты, катэджнымі пасёлкамі і рэзідэнцыямі вышэйшых службовых асобаў дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?