«Калі і здарылася нешта, то паміж заказчыкамі, арандатарамі студыі. Сам «Беларусьфільм» ніякага дачынення да гэтага не мае. І ніякіх заяваў нашы супрацоўнікі нікому не пісалі, хаця б таму, што сама кінастудыя на сённяшні дзень нічога не здымае», — паведаміў Кацюшэнка.

Увечары 28 лютага на тэлеканале «Белсат» з’явілася інфармацыя аб канфлікце паміж кінастудыяй і расійскім акцёрам Міхаілам Парэчанкавым, які нібыта прыехаў здымацца ў ролі пра супрацоўніка НКУС, падзеі ў фільме адбываюцца ў 1943 г.

Са спасылкай на аднаго з супрацоўнікаў кінастудыі, які стаяў спінай да карэспандэнта «Белсата», паведамлялася, што касцюмеры, грымёры ды іншыя работнікі паклалі заявы на стол дырэктара «Беларусьфільма» аб адмове працы з акторам, бо той нібыта мог дрэнна паўплываць на рэпутацыю кампаніі.

Парэчанкаў «праславіўся» тым, што страляў з кулямёта па пазіцыях украінскіх сілавікоў у Данецкім аэрапорце 30 кастрычніка 2014 г., за гэта ён быў абвешчаны персонай нон-грата ва Украіне, СБУ абвясціла актора ў вышук, ва Украіне таксама адмененыя фільмы з ім.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?