У адпаведнасьці з працэдурай 1503 Камісія па правах чалавека ўпаўнаважаная разглядаць сыстэматычныя, дакладна засьведчаныя грубыя парушэньні правоў чалавека й асноўных свабод, якія чыняцца ў любой краіне сьвету.

РПГА «Беларускі Хельсінкскі Камітэт» (БХК) выказвае занепакоенасць у сувязі з пераследам індывідуальных прадпрымальнікаў і іх прыхільнікаў. Яны выказваюць мірны пратэст супраць прэзідэнцкага ўказа № 760, які, сярод іншага, забараняе індывідуальным прадпрымальнікам прымаць на працу не сваякоў.

БХК ацэньвае як масавыя парушэнні правоў чалавека гвалтоўны разгон мірных акцый, затрыманні больш за 30 удзельнікаў, а таксама прэвентыўныя затрыманні 53 актывістаў напярэдадні мітынга 21 студзеня 2008 года

Па сведчаннях назіральнікаў БХК, акцыі насілі мірны характар, колькасць мітынгоўцаў складала 2500 — 3000 чалавек. Назіральнікі засведчылі збіццё людзьмі ў цывільным аднаго з актывістаў, спробу вялікай групы моладзі перакрыць праспект Незалежнасці, а таксама ўжыванне грубай фізічнай сілы пры разгоне дэманстрацыі і затрыманні. Толькі на вачах у назіральнікаў было гвалтоўна затрымана і закінута ў «аўтазакі» 15 чалавек. Назіральнікаў БХК не прапусцілі на Кастрычніцкую плошчу, не гледзячы на тое, што міліцыі былі прад’яўлены пасведчанні.

БХК рашуча асуджае неадэкватнае ўжыванне сілы з боку супрацоўнікаў праваахоўчых органаў, а таксама асоб, апранутых у цывільнае, ідэнтыфікаваць якіх як прадстаўнікоў улады немагчыма.

У сувязі з сістэматычнымі парушэннямі правоў прадпрымальнікаў на мірныя сходы (10 снежня 2007, а таксама 10 і 21 студзеня 2008 года) БХК разглядае магчымасць выкарыстання працэдуры 1503 Савета ААН па правах чалавека, якая усталяваная рэзалюцыяй ЭКАСАС.

Даведка: ЭКАСАС — Эканамічны і Сацыяльны Савет ААН, адзін з галоўных ворганаў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, які каардынуе супрацоўніцтва ў эканамічнай, сацыяльнай галінах ААН і яе спэцыялізаваных устаноў.

У адпаведнасьці з працэдурай 1503 Камісія па правах чалавека ўпаўнаважаная разглядаць сыстэматычныя, дакладна засьведчаныя грубыя парушэньні правоў чалавека й асноўных свабод, якія чыняцца ў любой краіне сьвету.

БХК

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0