kommersant.ru

kommersant.ru

Выданне падкрэслівае, што знайсці аўтамабіль, на якім збег з месца злачынства забойца Нямцова, па «гарачых слядах» не ўдалося ў тым ліку таму, што сведка забойства не змагла назваць яго марку.

Першапачаткова ў вышук былі абвешчаныя некалькі аўтамабіляў белага колеру розных марак. Усе іх выявілі і высветлілі, што машыны ніякага дачынення да злачынства не маюць.

У нядзелю, 1 сакавіка, ДІБДР правярала ў асноўным машыны чырвонага колеру, піша газета.

У ходзе даследавання гільзаў, пакінутых на месцы забойства Барыса Нямцова ў Маскве, следства высветліла, што чатыры з выпушчаных у палітыка куль былі зроблены ў 1986 годзе на Юрузанскім механічным заводзе. Яшчэ дзве кулі — вытворчасці Тульскага патроннага завода — былі вырабленыя ў 1992 годзе, сцвярджае «Коммерсант».

Таксама, па звестках «Коммерсанта», у ходзе следства было зроблена здагадка, што ў Нямцова маглі страляць не з пісталета Макарава, як паведамлялася раней, а з падобнага з ім газавага пісталета «Іж», пераробленым пад стральбу баявымі патронамі.

З такой жа зброі ў 2006 годзе была застрэленая журналістка Ганна Паліткоўская. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?