Паводле звестак міліцыі, ілжэмінёра — жыхарка вёскі Мардас 1950 года нараджэння. Яна затрыманая.

«Жанчына патэлефанавала ў тэрапеўтычнае аддзяленне бальніцы горада Шчучына і паведаміла, што ў будынку закладзена выбуховае прыстасаванне», — сказалі ў МУС. Прыладу так і не знайшлі.

У дачыненні да пенсіянеркі заведзена крымінальная справа па ч.1 арт.340 КК Беларусі (заведама лжывае паведамленне аб небяспецы).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?