Фота washingtonpost.com.

Фота washingtonpost.com.

Паводле звестак The Wall Street Journal, Клінтан і яе бліжэйшыя дарадцы ўжо папярэдзілі спонсараў Дэмакратычнай партыі ЗША, што неўзабаве яна афіцыйна ўступіць у перадвыбарчую гонку. Былы дзяржсакратар ЗША Хілары Клінтан у красавіку 2015 афіцыйна аб'явіць пра пачатак перадвыбарчай кампаніі на пасаду прэзідэнта.

67-гадовая Хілары Клінтан лічыцца найбольш імаверным пераможцам праймерыз Дэмакратычнай партыі. 

У 2008 годзе Хілары Клінтан ўжо брала ўдзел у праймерыз, але саступіла Бараку Абаму, які затым двойчы выйграў прэзідэнцкія выбары.

Хілары — дасведчаны палітык. З 2009 па 2013 Клінтан займала пасаду кіраўніка Дзярждэпартамента ЗША. З 2001 па 2009 гады жонка былога прэзідэнта ЗША Біла Клінтана прадстаўляла Нью-Ёрк у Сенаце. А перад тым займала пасаду міністра аховы здароўя.

Рэспубліканская партыя таксама сёлета мае некалькі моцных кандыдатаў, таму вынік выбараў прадказаць складана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0