ehu.lt

ehu.lt

Конкурс на заняццё пасады рэктара ЕГУ быў абвешчаны ўвосень. У сярэдзіне снежня 2014 г. сем кандыдатаў-фіналістаў на рэктарскую пасаду былі запрошаныя ў навучальны корпус ЕГУ на сумоўе і дыскусіі з Пошукавым камітэтам, выкладчыкамі і студэнтамі.

«Мы спадзяваліся скончыць працэс пошуку да 1 сакавіка, але абмен думкамі ўсё яшчэ працягваецца», — заявіў прэс-службе ЕГУ старшыня Кіраўнічай рады Дэніэл Таршыс.

Пазней у сакавіку адбудзецца пасяджэнне Кіраўнічай рады, на якім Рада спадзяецца дасягнуць рашэння па гэтым істотным пытанні, зазначае прэс-служба.

Раней паведамлялася, што імя новага рэктара, які прыйдзе на змену заснавальніку Анатолю Міхайлаву можа стаць вядома сёння

Тым часам акрэдытацыя ЕГУ была падоўжаная яшчэ на тры гады пад умовай, што будуць працягвацца паляпшэнні ў некаторых галінах, дадае прэс-служба.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0