Уладзімір Сачкоў

Уладзімір Сачкоў

Уладзімір Сачкоў, былы тэхнічны дырэктар «Арментэла» і паўночна-заходняга «Вымпелкама» (абодва — гандлёвая марка «Білайн») і былы гендырэктар па тэхнічных пытаннях velcom, экстрадыраваны ў Арменію, паведамляе CNews са спасылкай на адваката Сачкова.

Жонка Сачкова распавяла CNews, што падчас экстрадыцыі з Беларусі пракуратура Арменіі абяцала беларускім калегам забяспечыць Сачкову права на абарону, але не прадставіла нават магчымасці даць свае тлумачэнні па прад’яўленых абвінавачаннях. Расійскае консульства не дала яму абароны, нягледзячы на звароты родных.

Сачкоў быў затрыманы ў Беларусі ў маі 2014 года. Яго абвінавачваюць у махлярстве з міжнародным трафікам і ўхіленні ад выплаты падаткаў.

У межах крымінальнай справы супраць «Арментэла» шэраг асоб быў абвешчаны ў міжнародны вышук. Фігурантаў справы падазраюць у вывадзе міжнародных тэлефонных перамоў у афшор. Разбіральніцтва ініцыяванае па заяве самога «Арментэла». Праз дзеянні злачынцаў Арменія недалічылася падаткаў на 35 млн даляраў.

У 2013 годзе Сачкоў пакінуў «Арментэл», а на пачатку 2014 года стаў намеснікам гендырэктара па тэхнічных пытаннях velcom. Зараз гэтую пасаду ў velcom займае Младэн Пейкавіч.

Сам Сачкоў адмаўляе абвінавачанні ды сцвярджае, што парушэнні былі выяўленыя ўжо пасля яго сыходу з кампаніі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?