Падчас шэсця ў памяць пра Барыса Нямцова, фота з фэйсбука Іллі Новікава

Падчас шэсця ў памяць пра Барыса Нямцова, фота з фэйсбука Іллі Новікава

У Надзеі Саўчанкі пачаліся праблемы з ныркамі, аднак яна пакуль перасоўваецца сама. Пра гэта тэлеканалу «112 Украіна» распавялі адвакаты ўкраінкі Мікалай Полазаў і Ілля Новікаў.

«Яна працягвае сваю галадоўку. Стан яе здароўя нездавальняючы. Учора яе наведалі сябры грамадскай назіральнай камісіі, яны знайшлі яе ў досыць цяжкім стане. Разам з тым яна пакуль перасоўваецца самастойна», — распавёў Полазаў. Новікаў паведаміў, што ў Саўчанка пачаліся праблемы з унутранымі органамі.

«Ужо вызначаліся пэўныя праблемы з жоўцевым пухіром і з ныркамі, вось зараз мы бачым, што гэтыя праблемы ў поўны рост», — дадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?