Базавая арэндная велічыня ў Беларусі з 1 красавіка павышаецца на 16,7% да Br119 тыс. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 27 лютага 2015 года №145.

Памер базавай арэнднай стаўкі штогод устанаўліваецца Саветам Міністраў з улікам змянення індэкса спажывецкіх цэн за папярэдні год адносна мінулага і прымяняецца з 1 красавіка года, у якім ён устаноўлены.

У мінулым годзе базавая арэндная велічыня павысілася на 18,6% да Br102 тыс.

Базавая арэндная велічыня прымяняецца ў разліках арэнднай платы пры арэндзе плошчаў, што знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці. Гэта датычыцца ўласнасці гаспадарчых таварыстваў, у статутных фондах якіх больш як 50% акцый (долей) знаходзіцца ва ўласнасці Беларусі і (або) яе адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, а таксама капітальных будынкаў (збудаванняў), ізаляваных памяшканняў, машына-месц, іх частак, уключаючы капітальныя будынкі (збудаванні), ізаляваныя памяшканні, іх часткі на рынках і ў гандлёвых цэнтрах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?