«Час прыгод» скіруецца на вялікія экраны, паведамляе Deadline.

Стужку распрацуе Warner супольна са стваральнікам серыяла Пендлтанам Уордам, які напіша сцэнар і стане сапрадзюсарам.

Разам з Уордам прадзюсерамі будуць Крыс МакКей (выканаўчы прадзюсар «Лега.Фільма» і рэжысёр яго будучага спін-офа пра Бэтмэна) і Рой Лі (прадзюсар двух частак «Як прыручыць дракона»).

Час пачатку працы над стужкай і арыентыровачная дата выхаду ў пракат не называюцца.

«Час прыгод» распавядае пра прыгоды ў постапакаліптычным сусвеце 12-гадовага хлопчыка Фіна (падобна, адзінага чалавека ў свеце «Часу прыгод») і яго сябра Джэйка — бульдога, які можа прымаць любыя формы і памеры. Серыял транслюецца з 2010 года і мае поспех на тэлебачанні і ў інтэрнэце. У 2014 годзе атрымаў прэмію «Эні» як найлепшы анімацыйны серыял ці фільм для дзіцячай аўдыторыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?