Фота: AP/Scanpix

Фота: AP/Scanpix

Агрэсіўны пугач увагнаў у страх жыхароў горада Пюрмерэнд на поўначы Галандыі. На працягу апошніх некалькіх тыдняў ён напаў больш, чым на 20 чалавек, паведамляе Associated Press. Некаторым з іх нават спатрэбілася шпіталізацыя.

Адна з ахвяраў апісала адчуванні ад нападу птушкі так: «Гэта як быццам табе ў галаву ўляцела цагліна, уторканыя цвікамі».

Жыхары напалоханыя, ім рэкамендуюць мець пры сабе парасон для абароны ў начны час.

Прадстаўніца інтэрната для інвалідаў, паблізу якога буяніць пугач, распавяла, што днём звычайна праблем няма, але калі цямнее, выходзіць на вуліцу без парасона, шлема або капелюша вельмі небяспечна.

«Праблема ў тым, што вы яго зусім не чуеце перад нападам. Кіпцюры вострыя, як брытва. Спадзяюся, гарадскія ўлады зловяць гэтую злашчасную птушку як мага хутчэй», — кажа жанчына.

Улады у сваю чаргу ўжо падалі прашэнне аб дазволе злавіць птушку, якая знаходзіцца ў статусе ахоўнага віду.

На думку спецыялістаў, раней пугача маглі ўтрымліваць у няволі, бо ў прыродзе гэтыя птушкі імкнуцца пазбягаць чалавека.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?