Рада прафсаюза ЕГУ выступіла з заявай, у якой пералічыла асноўныя праблемы, што сталі прычынамі хранічнага крызісу навучальнай установы: адсутнасць стратэгічнага мыслення, аўтарытарны стыль кіравання, непразрыстасць і неэфектыўнасць фінансавай палітыкі, непразрыстасць і дыскрымінацыйны характар кадравай палітыкі ў дачыненні да грамадзян Беларусі, пагаршэнне іміджу ўніверсітэта ў Беларусі і Літве.

З улікам вышэйпададзенага, а таксама выключнай важнасці рашэння па кандыдатуры новага рэктара, якое да гэтага часу не прынята, Рада прафсаюзаў звяртаецца да членаў Агульнага сходу саўладальнікаў з наступнымі прапановамі:

  • распусціць існуючую камісію па адборы кандыдатаў на пасаду рэктара ЕГУ (search сommittee) у сувязі з тым, што ў яе склад уваходзяць асобы, якія неаднаразова парушалі статут і працэдуры ЕГУ; не прымаць да ўвагі рэкамендацыі дадзенай камісіі па пытанні адбору рэктара ЕГУ;
  • сфармаваць новую камісію па адборы кандыдатаў з прыцягненнем міжнародных і беларускіх экспертаў, а таксама прадстаўнікоў акадэмічнай грамадскасці ЕГУ, забяспечыўшы незалежнасць камісіі ад існуючай сістэмы кіравання ўніверсітэтам;
  • на падставе неаднаразовых парушэнняў статута і працэдур ЕГУ (што пацверджана шэрагам рашэнняў дзяржаўных органаў Літвы), вызваліць ад займаных пасадаў сяброў Кіраўнічай рады і прэзідэнта ЕГУ, вінаватых у названых парушэннях.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0