6 сакавіка ў мінскай галерэі «Ў» (Мінск, пр. Незалежнасці, 37а) адбудзецца прэзентацыя новай празаічнай кнігі Барыса Пятровіча — «Пуціна».

У вечарыне разам з аўтарам возьмуць удзел:

Уладзімір Арлоў, Леанід Галубовіч, Сяргей Дубавец, Сяргей Законнікаў, Анатоль Івашчанка, Алесь Пашкевіч, Людміла Рублеўская, Андрэй Федарэнка.

Спецыяльны госць імпрэзы — бард Алесь Камоцкі.

Імпрэза пройдзе ў межах «Марафону падтрымкі кнігарні «Логвінаў». Напрыканцы адбудзецца аўтограф-сесія.

Пачатак а 18 гадзіне. Уваход вольны.

У «Пуціну» ўвайшлі аповесці «Стах» і «Пуціна», у якіх яскрава спалучыліся рысы экзістэнцыялізму, класічнага пісьма і стылёвага авангардызму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0