Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка пасмяротна ўзнагародзіў палітыка Барыса Нямцова Ордэнам Свабоды. Аб гэтым паведамляецца на старонцы ўкраінскага прэзідэнта ў фэйсбуку ў аўторак, 3 сакавіка.

«За нашу і вашу свабоду» — гэты лозунг быў дэвізам Барыса Нямцова цягам усяго яго жыцця. Таму я вырашыў узнагародзіць яго Ордэнам Свабоды», — напісаў Парашэнка на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

Прэзідэнт Украіны адзначыў, што Нямцоў назаўжды застанецца патрыётам Расіі і сябрам Украіны. «Сваім жыццём ён даказаў, што гэтыя рэчы можна сумяшчаць, — важна толькі захацець», - упэўнены Парашэнка.

Ордэн Свабоды — найвышэйшы ордэн Украіны, якім могуць быць узнагароджаны альбо замежнікі, альбо асобы без грамадзянства. Самай вышэйшай узнагародай для ўкраінскіх грамадзян з'яўляецца званне Героя Украіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?